Abstract:
У прапанаваным артыкуле прыведзена канструкцыя планіровачна-ўшчыльняльнага рабочага органа, якая распрацавана па выніках праведзеных даследаванняў з дапамогай фізічнага мадэлявання. Далейшае развіццё макетнага ўзору выканана з мэтай практычнага выкарыстання яго на базавай машыне «Амкадор 208В». Вызначаны рэжымы працы і тэхналогія правядзення работ для апісанага рабочага органа. Для розных рэжымаў працы разгледжаны разліковыя схемы і атрыманы залежнасці для падліку асноўных параметраў. Прыведзены перавагі атрыманага рабочага абсталявання, актыўнага дзеяння, якое ўвасабляе ў сабе адначасова тры рабочыя органы, у параўнанні з традыцыйным, і забяспечвае палічастотныя ваганні для ўшчыльнення дарожна-будаўнічых матэрыялаў з часцінкамі розных памераў.