Abstract:
. Аналізуецца сістэма падбору кадраў на кіруючыя пасады ў прамысловасці БССР
у 1970–1985 гг. Адзначаны станоўчыя і адмоўныя асаблівасці. Зроблены высновы, што ў
сацыяльным абліччы кіруючых кадраў у 1970–80-я гг. адзначаюцца тэндэнцыі рэгіяналізацыі
працэсаў сацыяльнага рэкрутавання адказных работнікаў і ўзмацнення самадастатковасці
мясцовых кадравых рэсурсаў для папаўнення складу кіруючых работнікаў; спробы
выправіць становішча ў эканоміцы шляхам падбору і змяняльнасці кадраў ва ўмовах
існавання савецкай эканамічнай сістэмы не прынеслі чаканага выніку.