Аннотации:
Разгледжана характарыстыка стадыяльнага падыходу, які панаваў у археалагічнай навуцы Беларусі ў 1930–40-я гг. і дэманстраваў пераемнасць і непарыўнасць
гістарычнага працэса ў развіцці культуры. Для мезаліту (эпіпалеаліту) краіны была
прапанавана схема, якая ўлічвала тры культурныя стадыі – свідэрскую (азіль), тардэнуаз і
кампіньі. У пачатку 1950-х гг. на фоне крытыцы стадыялізму адбыўся пераход да новага
падыходу, які патрабаваў улічваць культурную своеасаблівасць мезалітычнай эпохі.
Рэцэдывы стадыяльнага схематызму, некаторыя яго канцэптуальныя ўстаноўкі прасочваліся
ў даследаваннях 1960–90-х гг.