Abstract:
У артыкуле прапануецца сістэма метадычных рэкамендацый па правяденні заняткаў, прысвечаных Якубу Коласу. Мастацкі твор - гэта адзінства зместу, мастацкай структуры і ўспрымання, таму ўсе практыкаванні і заданні маюць на мэце даследаванне форма- і сэнсаўтваральных асаблівасцяў тэкстаў пісьменніка для дзіцячага чытання. Паказваецца фарміраванне Якубам Коласам традыцый беларускай дзіцячай літаратуры, засваенне новых тэм, вобразаў, жанравых форм.